З нагоды юбілея Уладзіміра Караткевіча Вялікі тэатр Беларусі 1 снежня пакажа оперу «Сівая легенда»

«Сівая легенда». Фота bolshoibelarus.by

1 снежня гледачы пабачаць сапраўдны шэдэўр нацыянальнай оперы – «Сівую легенду» Дзмітрыя Смольскага. На сцэне паўстане Магілёў XVII стагоддзя. «Гэта опера – адна з лепшых і арыгінальных у Вялікім», – пішуць музыкальныя крытыкі пра «Сівую легенду», лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч.

XVII стагоддзе – час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхціцаў… І ўсё ж такі гэта гісторія – пра каханне, якое вышэй за ўсё і пра якое ствараюцца легенды…

1 снежня на сцэне беларускага Вялікага – зоркі оперы Аксана Волкава, Ніна Шарубіна, Сяргей Франкоўскі, Уладзімір Громаў. За дырыжорскім пультам – Алег Лясун.

Вельмі важна, каб у гэты няпросты час гучала мова Караткевіча – яркая, незабыўная, гучалі яго вершы, яго радкі, яго цытаты, якія дораць надзею, якія становяцца глебай, што не дае ўпасць, паветрам, што не дае апусціць крылы…

У кожнага ёсць магчымасць станьць часткай вечара, прымеркаванага да 90-гадовага юбілею Ўладзіміра Сямёнавіча. Для гэатага трэба прачытаць вершы ці радкі з любімага яго твора, зрабіць невялічкае відэа і размясціць гэты запіс у любую сацыяльную сетку. З абавязковымі хэштэгамі #Караткевіч #чытаемразам #маямова.

Адмыслоўцы Вялікага тэатра  будуць сачыць за актыўнасцю публікі, а тыя, хто праявіць сябе найбольш цікава, атрымаюць падарунак – запрашальны квіток на вечар 1 снежня на оперу «Сівая легенда».

 Новости Беларуси Сегодня